Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Ноч сурка

Макар ЦІКОВІЧ

У пятніцу а трэцяй раніцы цэнтр горада няшмат чым адрозніваецца ад перыферыі. Можа тым, што жыхары перыферыйных мікрараёнаў, пагасіўшы святло раннім вечарам, паспелі зайсці ў сон на адзін крок далей? А трэцяй раніцы горад салідарна спіць.

У гадзіну ночы зачыняюць дзверы „Стрых” і „Лёфт”, трыццаці хвілінамі пазней скажуць табе „да пабачэння” і ў „Кастэлі”. На суседняй вуліцы можна яшчэ абагрэць душу ў „Чарцім пабе”, які рэкламуе сябе сардэчным слоганам: „Працуем да апошняга кліента”. Патрапіўшы туды, не схібі, аддзяч увагай барменцы Эдыце. Яе фігура, вылітая з нябыцця далонямі найлепшага спецыяліста па жаночай архітэктуры, спраўна мітусіцца за прылаўкам.

Эдыта абдорыць цябе службовай усмешкай, напоўніць півам шклянку, але калі ты, дакладна апошні наведвальнік, не паспееш справіцца і з паловай залатога напітку, падыдзе хлопец і скажа: „Прашу прабачэння. Зачыняем”. Гуляць у дыскусію няма сэнсу. Генрык Сянкевіч, ствараючы свой адзначаны Нобелеўскай прэміяй „Камо грядеши”, менавіта з продкаў гэтага хлопца пісаў Урсуса. Памятаеш? Гэта той малайчына, што адным ударам кулака збіваў з ног быка, наймагутнейшага ва ўсёй бязмежнай рымскай імперыі.

Усё-такі, зафіксаваўшы ў памяці фігуру барменкі Эдыты, вынясеш на вуліцу ўпэўненасць у эстэтычнай дасканаласці чалавечага роду.

Двухпавярховы асабняк глядзіць чырвонымі, нявыспанымі вокнамі

Чым заняцца ў Беластоку а трэцяй раніцы? На такое пытанне не адкажуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF