Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Усяляк бывала і ў Студзянках

Міра ЛУКША

Зоя з Гімікаў Краўчукова на ўспамін тэксту ў „Ніве” (н-р 1 ад 07.01.2007) пра трагедыю сям’і Хомкаў родам з падвасількоўскага хутара Панурага здымае свае вялікія настаўніцкія акуляры і працірае шкло. Ясна, ведае і Ліду Лазэўскую, іхнюю сястру, і яе дзяцей ды ўнукаў. Ліда іхняя суседка ў Студзянках, а адзін з забітых быў мужам Зоінай сястры; наймалодшы, Янка. Вельмі спакойны чалавек. «Хто да таго прычыніўся? Пасля прабачэння прасіў Шыманскі, што жыве ў Завулку, у Гаўрылюка прасіў. Братоў Хомкаў палавілі па вёсках, каб адразу ўсіх спляжыць. Кожны займаўся рознымі справамі, адзін трачаваў, другі быў цеслем... А ўжо Янка быў такі спакойны, да нічога не ўключаўся, да ніякай палітыкі. Пабралі іх усіх таму, што мяшаў ім хутар Панурае. А там у ваколіцы хаваліся тыя героі, але гэта нармальная банда была. У Панурым дзве хаты стаялі, а пару кіламетраў ад іх база была. У Ажынніку быў іхні адзін, мабыць, афіцэр, ляснічы. На гэтых тэрэнах — дзе Чорная-Беластоцкая, Касцельная, у бок Саколкі, у лясах — там усё гэта трымалася. І ў Гараднянцы даўжэйшы час трымаліся, з імі была мая будучая настаўніца. Ды Хомкаў свае, тутэйшыя выдалі — баяліся, каб Хомкі не выказалі, дзе яны ёсць — а там вялікая група хавалася пад хутарам Панурае. Хлопцы ішлі з работы дахаты, бо хадзілі працаваць па вёсках, дамы ставілі, бо ж людзі адбудоўваліся пасля вайны — тады іх пералавілі. Завялі ў лясок... Янка жыў тут, у Студзянках. Не было спакайнейшага, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF