Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Расказ аб дырэктары Канстанціне Майсеню

Віктар БУРА

Дзе б Канстанцін Майсеня (1923-2006) не быў, дзе б не працаваў, заўсёды ён быў сабою. Лічыў ён сябе беларусам і гэтым ганарыўся. Мне хацелася ведаць як ён, працуючы на розных пасадах, ставіўся да падначаленых яму людзей. Удалося мне дайсці да Ільі Раманоўскага, які працаваў загадчыкам лабараторыі на Тарфяным прадпрыемстве „Імшар” каля Міхалова. Сёння мой суразмоўца ўжо пенсіянер і з жонкай Вандай жывуць у Гарбачах Міхалоўскай гміны.

— Канстанцін Майсеня, — пачаў свой расказ Ілья Раманоўскі, — прыйшоў да нас на пасаду дырэктара ў 1970 годзе. Тады на прадпрыемстве „Імшар” было вельмі складанае становішча, можна сказаць катастрафічнае. Нашу фірму спасціг арганізацыйны і фінансавы калапс. Усё рухнула, бо ранейшыя загадчыкі паклалі прадпрыемства на абедзве лапаткі. Майсеня спярша прыцягнуў да працы на тарфяніку пры здабычы торфу значную колькасць новых рабочых з усёй ваколіцы. Прытым дбаў ён пра сацыяльныя ўмовы. У першую чаргу забяспечыў рабочым транспарт з дому на працу. Да лягчэйшай працы запрашаў ён моладзь сярэдніх школ, каб юнакі маглі зарабіць на свае неабходныя выдаткі.

Новы дырэктар сам кантраляваў рабочых, нечакана з’яўляўся на працоўных месцах. Хацеў ён мець поўны вобраз таго, што дзеецца ў „Імшары”, калі няма начальства, паколькі сам ён жыў у Гайнаўцы. Каб вывесці прадпрыемства з заняпаду, Канстанцін Майсеня ўзяў вялікі як на тыя часы крэдыт з мэтай мадэрнізацыі машыннага парку. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF