Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Б’юць званы

Міхал МІНЦЭВІЧ

Звон званоў нясецца праз стагоддзі. Разыходзіцца ён і сёння — па ціхіх вёсках і гаманлівых гарадах. Паміж бетоннымі блокавішчамі гарадскіх кварталаў вырастаюць прыгожыя, з індывідуальным воблікам, новыя храмы, а кожны з іх ганарыцца новымі званамі. Гук звана магутны, глыбока пранікае ў людскія сэрцы. Найрадасней б’юць званы ў Вялікдзень — вяшчаюць нам перамогу жыцця над смерцю і вечную, бесканечную радасць будучага жыцця ў Царстве Хрыстовым.

Першыя званы

з бронзы адлівалі ўжо дзве тысячы гадоў да нашай эры ў Кітаі, пазней у Егіпце і Грэцыі. Там, дзе не ведалі званоў, заступалі іх на розны лад. У VI стагоддзі прымянялі драўляныя клёпкі або жалезныя ці бронзавыя палосы сагнутыя ў дугу; у многіх мясцовасцях датрывалі яны да апошняй вайны.

Першыя каваныя званы сталі замяняць адліванымі ў двухчасткавых формах, якія разбівалі пасля адліўкі. Каля 1100 года бенедыктынец Феафіл апісаў адліўку званоў з выкарыстаннем глінянага стрыжня, які, высушаны, станавіўся ўнутранай формай звана. Яго мазалі слоем спецыяльнага густога тлушчу, якога таўшчыня вызначала таўшчыню будучага звана. Гэты слой аблеплівалі глінай і ўсё змацоўвалі жалезнымі абручамі. Такую форму апускалі ў адліўную яму. Тлушч растоплівалі і выпалосквалі гарачай вадой, а паўсталую пасля яго пустую прастору напаўнялі расплаўленым металам.

Найбольшым званом у свеце

з’яўляецца Царь-колокол, які зараз стаіць на каменным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF