Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Пакаціліся слёзы на альбом

Ніна БРУЧКО

Кладу на стале фотаальбом. Сядаю. Дрыжачай рукой гартаю першую старонку. Са здымка глядзіць на мяне маладзенькая прыгажуня ў белай сукенцы, з моднай прычоскай. — Гэта ты, даражэнькая мамачка, у шлюбнай сукенцы. Калісьці расказвала:

— Мне было 17 гадоў, як замуж ішла, была ў белай сукенцы з фальбанамі, перавязанай ружовай стужкай. На галаве вэлюм, ды і панчохі белыя. Бацька купіў, я была бедная. Казалі — прыгожанькая маладуха. А шлюб мы з вашым бацькам бралі ў Рыбалах, там быў наш прыход. У Плёсках жа стаяла толькі каплічка, якую калісьці збудавалі царскія салдаты.

Вырасла ты ды пражыла цэлае жыццё ў той самай вёсцы, на гэтым самым месцы, 93 гады! З вялікай сям’і засталася адна ў маці. Цяжка было без бацькі. Згінуў далёка, дзесьці ў Тамбоўскай губерні. Ехалі ў бежанства, бацькаў партрэт забылі на сцяне новапабудаванай хаты. Хто ў такі момант думаў пра здымак? Была ты маленькая, не запамятала яго твару. Успамінала, аднак, часта:

— Зайду да мае сяброўкі Насці, а яна шчабеча: тату, тату! Мяне жаласць бярэ. Бягу дамоў, на вуліцы голасна (ды каб ніхто не чуў) паўтараю: тату, тату, тату...

Ганарылася сваім бацькам Дамянам. Казала: быў вучаны, адважны... Працаваў народным засядацелем-лаўнікам у судзе, аднавяскоўцам, калі трэба, паданні пісаў, раіў. Пачот у вёсцы меў. У Граеве быў лесніком то зноў вазіў збожжа з Прусаў у Санкт-Пецярбург. Увесь час на казённай рабоце. Цаніў навуку, забраў з вёскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF