Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Юбілей Святой Гары Грабаркі

Размова з настаяцельніцай Марфа-Марыінскага жаночага манастыра на Святой Гары Грабарцы, ігуменняй Ерміёніяй (Шчур).

Сёлета будзе святкавацца 60-годдзе дзейнасці Вашага манастыра. Аднак Святая Гара Грабарка была вядомая здаўна з за шматлікіх аздараўленняў.

— У 1710 годзе многа чалавек, якія прыбылі на нашу гару, атрымалі аздараўленне ад халеры. З гэтага часу людзі сталі лічыць гару святым месцам. Царква, якую тут збудавалі, была філіяльным храмам. Аб самастойным прыходзе можна гаварыць толькі ў ХХ стагоддзі.

У якіх умовах дайшло да заснавання Вашага манастыра?

— Пасля вайны ў Польшчы без абіцелі сталі жыць матушкі, якія выводзіліся з розных манастыроў і гэта было штуршком да заснавання жаночай абіцелі. Наш манастыр быў створаны на Грабарцы ў 1947 годзе, а першай настаяцельніцай была матушка Марыя, а з ёй спачатку сталі жыць дзве матушкі.

Хіба ўмовы, у якіх прыйшлося жыць матушкам, былі вельмі цяжкія.

— Апрача царквы быў тут практычна толькі адзін невялікі будынак. Матушкі сталі жыць у гэтым будынку і на царкоўнай званіцы. Пасля распачалася разбудова манастыра і стала павялічвацца колькасць матушак у ім. У пяцідзесятых гадах закончылася будова зімовай царквы.

Вялікі росквіт манастыра наступіў у шасцідзесятых гадах.

— З 1962 па 1986 год настаяцельніцай манастыра была ігумення Варвара і за яе кіравання нашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF