Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Вясковы фабержэ

Віктар САЗОНАЎ

Ніхто так рупліва і старанна не рыхтаваўся да таго Вялікадня як дзед Антон. Да шлюбу ў свой час гатаваўся нашмат менш старанна. А каб ведаў, якім бокам той шлюб вылезе, то здох бы як апошняя скаціна, а не дазволіў бы былой самай прывабнай вясковай прыгажуні даць легальную мажлівасць кантраляваць свой сямейны бюджэт. Бо гэта не толькі сапсула ёй той мілы тварык, ад якога Антон аж млеў як пень па ёлцы, але і канчаткова зглуміла яго колішнюю эканамічную самастойнасць на ўсё жыццё. Знішчыла ўшчэнт ад таго самага моманту, калі ён у царкве на пытанне святара, ці бярэ Ганну ў жонкі, сказаў „так”, і хіба будзе нішчыць аж да той хвіліны, калі доктар, пашчупаўшы ягоны пульс, скажа „не”. Такая скупая жонка патрапілася, усе грошы забірала. Ён нават вайну лічыў больш шчаслівым часам, бо тады за невыкананне загаду ці правіннасць якую маглі толькі расстраляць, але не мучыць вось так усё жыццё. Ды яшчэ і пасля смерці хіба што пакладуць іх разам. Які жах! Хоць ты ў балоце ўтапіся, каб ніхто знайсці не змог. Ды нельга самому тапіцца, царква забараняе. А ён лічыў сябе набожным чалавекам.

Дзед Антон нават прыдумаў сваёй бабцы мілую і ласкавую, па яго вызначэнні, мянушку. Называў яе „Мая інквізітарачка”. Пра інквізітараў яму ўнукі расказалі, а бабцы хіба не. І таму яна гэную мянушку лічыла нечым асаблівым і ўзвышаным, нечым на ўзроўні тых кампліментаў, якія яшчэ за польскім часам ёй нейкі варшаўскі і вельмі інтэлігентны кавалер на вуха (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF