Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Вясёлага яйка!

Міхал МІНЦЭВІЧ

Старажытныя рымляне пачыналі раскошныя бяседы ab ovo, значыць са спажывання яек. У сённяшні час такая трактоўка гасцей магла б выклікаць абурэнне. Толькі Вялікадня не ўяўляем без настольнага першынства гэтай пажывы, часта рознакалярова ўпрыгожанай. Звычай велікоднага спажывання яек і абдорвання імі блізкіх распаўсюдзіўся на нашай тэрыторыі каля ХІІ стагоддзя.

Дзелячыся пасвенчаным яйкам, несвядома спасылаемся на ягоную дахрысціянскую сімволіку. Ад спрадвечных часоў яйка з’яўляецца сімвалам нараджэння і жыцця, шчасця і радасці, жыватворных сіл і магічнай моцы. Гэта сімвал адраджаючайся прыроды, сонечных прамянёў, якія скора абагрэюць сваім цяплом зямлю. У яго сярэдзіне выспявае новае жыццё. Шкарлупінка лопне і ў нейкі дзень вылупіцца на свет птушаня — вясна, якая скідае з сябе панцыр зімы, накрывае зеленню дрэвы. Каб выйсці насупраць радасці, якую нясе вясна, ужо каля пяці тысяч гадоў таму назад узнік звычай малявання (а таксама фарбавання, скрабення, пісання ці наклейвання) рознакаляровых узораў. Такую ж веснавую радасць сімвалізуюць веткі самшыта ці вярбы, якімі аздабляюць свянцонкі, ды смакавітыя здобы — макаўнікі ці мазуркі, якія здаўна падкрэсліваюць тую ісціну, што свет прыгожы і прыгожы той дзень, які зноў прабуджаецца пасля зімовай ночы.

У многіх легендах яйка з’яўляецца з космасу. Адна з перуанскіх былін гаворыць, што Сонца паслала на зямлю тры яйкі: залатое, з якога выдзеўбліся шляхетныя паны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF