Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Наступае крыху новае

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Сямятычах кірмашовы дзень у чацвер. Толькі ў гэты дзень курсіруюць аўтобусы на некаторых маршрутах, каб пажылыя жыхары недалёкіх вёсак, якія ў сваю маладосць будавалі светлую будучыню, маглі прыехаць у горад за пакупкамі. Такі чацвярговы аўтобус курсіруе ў Агароднікі праз Рогаўку.

На адпраўной стаянцы сабралася крыху пажылога народу, які паедзе па гэтым маршруце. Людзі, задаволеныя, гутараць па-свойму. Рашучую большасць пасажыраў складаюць жанчыны. Бо ў горад вяскоўцы едуць забяспечыцца харчамі, а ў нашай традыцыі так сталася, што пра змест гаршка вырашаюць жанчыны менавіта, таму яны тут кампетэнтныя, яны — знаўцы, а на сучаснай мове рыначнай эканомікі — прафесіяналы. І вось гэтыя вясковыя спецыялісткі па харчаванню сваіх сем’яў валакуць сумкі, загружаныя прадуктовай сыравінай і гатовымі вырабамі: апошнія бываюць у глабальных упакоўках.

З амаль трыццаткі пасажыраў недзе каля паловы пакідае аўтобус у Рогаўцы. Злажу і я, толькі не кіруюся за народам, які падаецца ў вясковую вуліцу, толькі адразу бяру курс на асфальтавую шашу ў бок Крупіч і Клекатава. З шашы відаць узгорак, што ўзвышаецца над Рогаўкай, на якім цяпер царкоўка з могілкамі і з раскопкамі слядоў сярэдневяковага пражывання там аселага насельніцтва. Наваколле дарогі аброслае на высокіх месцах сасновай пасадкай, на нізкіх, у даліне рэчкі Сісі, што ад Сківаў і Цацэляў, цячэ каля Клюкава і Рогаўкі, Крупіч і Клекатава ды ўліваецца ў Буг каля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF