Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Уся мая творчасць звязаная з Беласточчынай

З Віктарам ШВЕДАМ, самым папулярным паэтам Беласточчыны, гутарыць Ганна КАНДРАЦЮК.

Ваш залаты юбілей, 50 гадоў творчай працы, можна падвесці адным сказам: гэта 2 620 вершаў апублікаваных на старонках „Нівы”.

— Так, гэта ніўская статыстыка, друкаваўся я яшчэ ў календарах, розных часопісах — так што апублікаваных вершаў у мяне намнога больш.

Гэта гучыць неверагодна! А які час быў Вам найбольш спрыяльны?

— Найбольш спрыяльны час — гэта беластоцкі перыяд. Варшаўскі перыяд не быў для мяне добрым. Плённым быў яшчэ перыяд, калі я працаваў у Маскве. Я быў там кіраўніком групы, жыў у асобнай кватэры, далі мне тры пакоі. Я нават сказаў: „Навошта мне столькі?” — „Вы начальник, вам полагается!” І, ведаеш, я там пісаў. Бо найбольш творчы для чалавека час — гэта раніца. У Варшаве раніцай я бег на працу, на восьмую гадзіну, часам і да гадзіны трэба было ехаць з кватэры на працу. І так на прафесійную працу ў выдавецтве ўцякалі найбольш творчыя гадзіны. І гэта паглынула мне не толькі многа часу, але і пераглынула многа творчых сіл. Сядзеў я над тэкстамі, рэдагаваў іх і гэта быў такі высілак, што калі я прыходзіў дахаты, не вельмі хацелася ўжо пісаць.

Паэт не павінен працаваць прафесійна?

— Не павінен, але вымушаны, бо трэба зарабіць на хлеб. І, сапраўды, найбольш вершаў я напісаў будучы ўжо пенсіянерам.

Тут можа спрацавала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF