Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Дзед Мароз і фабрыка самагонкі (7)

Ганна КАНДРАЦЮК

У прэстыжных рэстаранах, асабліва там дзе збіраюцца замежныя турысты, яду часта рыхтуюць на вачах спажыўца. У такі спосаб госць мае магчымасць пабачыць прадукты, ацаніць іх свежасць і якасць, спазнаць тэхналогію падрыхтоўкі (з усякімі хітрыкамі), а пасля ў спакоі cмакаваць іх і назіраць за рэакцыяй арганізма. Апошння справа нярэдка ўплывае на погляд пра краіну і яе жыхароў. Гэта свайго роду дыпламатыя, якая сама сабой можа спрацаваць на поспех або паразу. З другога боку цяжка задаволіць абы-чым турыста-гурмана. Такі заўсёды будзе шукаць аўтэнтыку і... нелегальшчыну. У Белавежскай пушчы знайшлі спосаб, каб спалучыць адно і другое.

Фабрыка пушчанскай самагонкі! Ужо сам лозунг гучыць грэшна, сенсацыйна і ўзбуджальна. Вядома, самагонку гоняць на ўсім свеце, аднак у кожным кутку зямлі мае яна свае пах і смак, які залежыць ад часу, прадуктаў, пасуды ці характэрных зёлак або карэнняў. Пушчанская самагонка з травой зуброўкай — гэта сувенірны выраб! Сам народ абажае простую жытнёўку або цукроўку і пра яе спявае песні і частушкі, літаратары складаюць паэмы і пішуць апавяданні. Наш пушчанскі празаік Міхась Андрасюк у рамане „Белы конь” даказвае менавіта, што пушчанскія прадукты: самагонка і мёд, а не ракеты і танкі, паўплывалі на кшталт сучаснай польска-беларускай мяжы на тэрыторыі Белавежскай пушчы.

* * *

У Пушчу, дзе знаходзіцца першая легальная фабрыка самагонкі, завёз мяне і Таісу Скуратаву (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF