Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Велікоднае святкаванне

Ніна БРУЧКО

Праменні ранняга вясенняга сонца заглянулі ў вокны. У хаце было ціхенька, ніякай гаворкі ні бразгатання кухоннага посуду. Я расплюшчыла вочы і адразу набегла думка — праспала! Хуценька апранулася, абы-як, надзела чабаткі на босыя ногі і паспешна выбегла на падворак. Гучныя галасы бацькоў даходзілі з хлява. Я з зацікаўленнем падбегла і заглянула ў кароўнік. А там — нязграбнае, на дрыжачых ножках, чорна-белае цялятка!

— О, бачыш, — азвалася мама, трымаючы вядро з малачком у руках, — маем прыгожую цялушачку, а на абед будзем есці смачнае, беленькае малозіва. Баялася, што не паспею ўкрасці. Хопіць і цялушачцы, і нам, кароўка малочная.

Бацька з увагай убіваў цвікі ў жэрдкі, рабіў агароджу, каб і цялятка, і карову аддзяліць ад іншых.

Не прападала я за малозівам, толькі сціснула абыякава плячыма і завярнулася назад у хату. На дварэ, хоць сонца, а холадна. Я цёпла апранулася, узяла ў руку кавалак хлеба пашмараванага смятанай і паперла да Мані. Там ужо сядзела Надзька. „Што так позна, мы чакаем!” — сур’ёзна ўскрыкнула сяброўка. „Праспала, — апраўдвалася я, — карова цялілася...” І зараз жа ўсе мы тры пагналіся на Пескі да Мані. Там будзем шукаць маладзенькіх вярбовых галінак. Трэба ж іх паставіць у слоік з вадой, каб развінуліся да свята. Неўзабаве Вербніца, зазелянелыя галінкі прыбярэм рознакаляровымі стужкамі і панясем у царкву асвяціць, а потым пасадзім у агародчыку; калі прымуцца — у гаспадарцы будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF