Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Святая наіўнасць

Васіль САКОЎСКІ

Яшчэ раз паўтараю: мы, беларусы, наіўныя людзі. Наіўныя польскія беларусы, а ўжо савецкія беларусы проста класікі наіўнасці.

Назіраючы за вядомымі сучаснымі беларускімі савецкімі дзеячамі і журналістамі, нават тымі апазіцыйнымі, выразна праглядаецца іх палітычная няспеласць і наіўнасць. А быць наіўным у наш час небяспечна, бо свет наш бязлітасны, драпежны, толькі і чакае на слабенькіх ды наіўных.

Адны з іх расхвальваюць далёкую мінуўшчыну беларускага народа, напрыкпад, часы Першай Рэчы Паспалітай. Як маўляў, сыта і справядліва жылося тады беларускаму народу... А ці напэўна, — пытаю вас, — так ужо добра мелася Беларусь і беларусы тады?!

Другія ўсю віну за сучасныя няўдачы беларускага народа хочуць перакінуць на Пуціна — бо ён і толькі ён вінаваты ва ўсіх беларускіх бедах... Ці напэўна так? — зноў пытаю вас.

Па-мойму, калі рашаўся лёс і будучыня савецкіх рэспублік, Пуцін не быў яшчэ Пуціным. І чаму тады ён не зашкодзіў іншым рэспублікам? Яны сумелі адбудаваць і ўмацаваць свае незалежныя нацыянальныя дзяржавы з усёй сваёй нацыянальнай атрыбутыкай. А Беларусь не сумела! Яна траціла сілы і сродкі не на адбудову сваёй дзяржаўнасці, а на рэанімацыю Савецкага Саюза. І прайграла — труп рэанімаваць не ўдалося, а час і сродкі былі страчаны. Другой такой нагоды, здаецца, не будзе. Значыць, вінаватыя ў гэтым самі беларусы. Іншыя ж рэспублікі перажылі ўжо свой найбольш цяжкі час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF