Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Уваскрэсенне Праўды

Віктар САЗОНАЎ

Калі да мяне прыйшоў ліст з Брэсцкага аблвыканкама, я шчыра здзівіўся, бо з майго папярэдняга вопыту ведаю, што не ад усіх уладных структур у нас прыходзяць чалавеку адказы. Тым больш, калі гэты чалавек, падтрымаўшы нейкую грамадскую ініцыятыву, проста паставіў пад нечым свой подпіс. А подпіс быў пастаўлены супраць наданню новаму комплексу, што будзе збудаваны на Брэстчыне, імя Аляксандра Суворава. І тут з аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей на правільнай літаратурнай беларускай мове мне патлумачылі, што ніякага храма Сувораву ў Кобрыне будаваць не плануецца, бо „вялікі рускі палкаводзец А. В. Сувораў не быў кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой”. Таму, маўляў, няма чаго нервавацца і паддавацца на неправераную інфармацыю, якую агучылі нейкія там СМІ.

Сапраўды, для арганізацый, якія выступілі з ініцыятывай супраць наданню новаму праваслаўнаму храму імя Суворава, гэта вялікі падарунак на Вялікдзень. Але паступова, як я думаў пра гэтую сітуацыю, радасць усё змяншалася. А чаму радавацца?! Імя Суворава храму не дадуць не таму, што для нас гэны ваяка захопнік і нішчыцель, а толькі таму, што ён не кананізаваны. Ну, не будзе ў нас на Беларусі храма імя Суворава. Прынамсі пакуль што. Затое ж у астатніх храмах, і не толькі ў іх, гучыць тая мова, на якой „вялікі рускі палкаводзец” аддаваў загады заваёўваць нашы землі, гнаць на ўсход калоны палонных беларускіх сялян, уводзіў прыгоннае права... Гучыць тая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF