Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Успрыняць Хрыста сваім сэрцам

Размова з епіскапам Сямятыцкім Георгіем (Панькоўскім), вікарным Варшаўска-Бельскай епархіі

Вашая хіратонія адбылася 28 студзеня 2007 года ў Кафедральным саборы св. Марыі Магдаліны ў Варшаве з удзелам епіскапаў з Польшчы і замежжа, у прысутнасці шматлікіх свяшчэннікаў і вернікаў.

— Хіратонія прайшла вельмі ўрачыста. Было прысутных 14 епіскапаў. А сярод іх былі епіскапы з Канады, Украіны, Букавіны і Грэцыі.

Цяпер, як епіскап Сямятыцкі, Вы будзеце апекавацца часткай праваслаўных вернікаў Падляшскага ваяводства. Чакаюць Вас таксама новыя задачы ў Варшаве ў якасці вікарнага епіскапа.

— Па блаславенню мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы мне прысвоены тытул епіскапа Сямятыцкага, але галоўнае маё паслушанне будзе праходзіць у Варшаве. Ужо з 1 лютага я стаў дырэктарам Мітрапаліцкай канцылярыі. Апрача гэтага я з’яўляюся выкладчыкам у Хрысціянскай духоўнай акадэміі і Праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Варшаве. Будуць у мяне таксама паслушанні ў Сямятыцкім благачынні. Прымаў я ўдзел у святочных урачыстасцях у Сямятыцкай акрузе, быў прысутны ў час спавядання (гавення) свяшчэннікаў. Трэба мне будзе займацца візітаваннем школ і ўсімі іншымі справамі, якія мне даручыць Яго Блажэнства мітрапаліт Сава.

Пакуль Вы сталі епіскапам, мусілі прайсці цяжкую дарогу ад паслушніка Супрасльскага манастыра да намесніка Яблачынскай абіцелі.

— Калі я быў яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF