Ніва № 13 (2655), 1 красавіка 2007 г.

Страх кары нябеснай

Віктар САЗОНАЎ

— Ай, дзеткі, — уздыхнула бабка Вера. — Гэта вам маладым здаецца, што жыццё бясконцае. Не паспееш акруціцца, як ужо пара ў вырай збірацца. Вось я, жыццё пражыла, як на свінні праехалася. Здаецца, яшчэ ўчора кавалеры, што пчолы раіліся ля майго ганка, а сёння ўжо ўнучку замуж выдаваць трэба. Не паспела вокам міргнуць, як ужо бабка на мяне кажуць. А ад тых маладых гадоў толькі ўспаміны засталіся. Усё адно як не са мной гэта было. Як тэлевізар паглядзела.

— То відаць бабуля надта ж бурную маладосць мела, — рассмяяўся Антон, жаніх унучкі бабы Веры. — А то я гляджу, што ў царкву да споведзі ходзіш часцей, чым у хлеў жывёлу пакарміць. Відаць шмат награшыла.

— А каб ты язык аб плуг падрапаў, — адмахнулася рукой бабка. — Я жыццё прыстойна пражыла. Акрамя майго нябожчыка мужа аніводзін мужчына пляча майго голага не бачыў. Як памірала мінулым годам, людзі думалі, што не ўратуюць, дык і то перад смерцю не далася доктару паглядзець мяне. Прысылайце, кажу, дакторку жанчыну. Гэта ж ганьба, каб чужы мужчына даткнуўся да мяне. Я што, жывёліна якая на базары, што мяне кожны пакупнік мацаць будзе як свінню на продаж. Гэта вы, маладыя, зараз сораму не маеце. Асабліва дзяўчаты. Самыя агідныя месцы на паказ выстаўляюць. Ды яшчэ хваляцца адна перад другой, хто больш з голым пупам ходзіць. Як быццам бы ў тым пупе розум. А мазгамі ніхто не выхваляецца, а толькі азадкамі. А ў царкву я хаджу за вас, злыдняў, маліцца. Каб Божанька (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF