Ніва № 13 (2655), 1 красавіка 2007 г.

Штораз пусцей

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Восенню, вандруючы па Сакольшчыне, зайшоў я быў да Уладзіміра Сакалоўскага ў Сухінічах, у якога калісь я спісваў ваенныя ўспаміны. Мой гаспадар шкадаваў, што не ўсё мне быў расказаў. Ну і цяпер, вось, я выбраўся, каб тыя ўспаміны папоўніць.

На пэкаэсаўскі аўтобус маркі „Аўтасан” села ў Саколцы двое пасажыраў. Адна пасажырка злезла тры кіламетры за Саколкай, у Драглях. У Сухінічах злез я і далей аўтобус паехаў толькі з шафёрам.

Аўтобусны прыпынак у Сухінічах нехта ўпрыгожыў гадзіннікам, каб той прыпынак выглядаў як вялікі гарадскі вакзал. Гадзіннік, як гэта ў нашых публічных установах часта бывае, быў пад замком і паказваў свой зусім індывідуальны час.

Спадар Сакалоўскі, якому сёлета 85 гадоў, стараецца гэтым гадам не паддавацца. Калі раней я заязджаў да яго, ён заўсёды быў заняты нейкай работай; удалося мне паразмаўляць з ім толькі ў люты мароз. І цяпер таксама, калі прыгрэла першае веснавое сонейка, ён ужо рубаў голле і трэскі адразу складваў у касцёр.

Ад успамінаў ён ветліва мне ўхіліўся, спасылаючыся на паслабленне памяці.

— Так, тады я многа яшчэ мог расказаць, — патлумачыўся мне, — але цяпер памяць ужо стала моцна здаваць, забываю.

Аднак гэта не да канца здалося мне праўдай, бо зараз заўважыў ён, што акурат, — а размова адбывалася 13 сакавіка, — пад тою датай ён быў ранены на фронце.

— Гэта не так, як некаторыя хваляцца , — дадаў ён, — што былі на фронце і не былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF