Ніва № 13 (2655), 1 красавіка 2007 г.

Адкрыць свету акно на нас

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

24 сакавіка 2007 года ў будынку былой школы ў Нараўцы адбылося адкрыццё Галерэі імя Тамары Саланевіч. Галерэя мае быць свайго роду акном у пушчанскую душу, у свет побыту даўніх людзей, якія насялялі раней пушчанскія абмежкі, у свет мастацкіх асацыяцый, навеяных цяперашнім сузіраннем пушчы.

Урачыстасць адкрыў войт Нараўчанскай гміны Мікалай Павільч кароткай фармальнай інфармацыяй пра новую ўстанову. Яе агульная плошча складае 320 квадратных метраў, яе нарыхтоўка каштавала амаль паўмільёна злотаў. Паўстала яна, як гэта цяпер у нас бывае, пры выдатным удзеле еўрапейскага грашовага ўкладу, абумоўленага і мясцовымі ўзносамі.

Прывітаў спадар Павільч і ганаровых гасцей, пра якіх і ў мяне нейкія асацыяцыі. На першым месцы быў названы консул Беларусі ў Беластоку Вадзім Палякоў. Мне гэтае вылучэнне вельмі спадабалася, бо яно мае асаблівую сімволіку. Справа не ў тым, што ў час нараўчанскага мерапрыемства падкрэслівалася беларускасць мясцовай культурнай спадчыны...

Калі ў час вайны немцы спалілі царкву ў Ціхаволі, тадышні тамашні настаяцель забраў метрыкальныя акты і прывёз іх у Нараўку. І вось у пасляваенны час некаторыя грамадзяне Беларусі, народжаныя да вайны ў Ціхаволі, Тушамлі ці Броўску, звярталіся за як жа важнымі дакументамі ў Нараўку, гэтак жа як бывае цяпер грамадзянам Беларусі звяртацца ў, між іншых, беластоцкае консульства.

Чарговая асацыяцыя больш канкрэтная. Бацька самой Тамары (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF