Ніва № 13 (2655), 1 красавіка 2007 г.

Моладзь шануе Дзень Волі

Аляксей МАРОЗ

Ужо традыцыяй стала святкаванне Акту 25 Сакавіка ў гайнаўскіх і бельскіх белліцэях і белгімназіях. Сёлета 89-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаліся вучнямі і настаўнікамі згаданых школ напярэдадні нядзельнага святкавання і пасля яго. У школах ладзіліся ўрачыстыя лінейкі. Вучні расказалі сваім сябрам пра гістарычныя падзеі, якія давялі да абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў сакавіку 1918 года, дэкламавалі патрыятычныя вершы і спявалі песні, што падмацоўвалі ўзнёслы настрой. Яшчэ да святкаванняў вучні на ўроках беларускай мовы згадвалі пра ўмовы, у якіх дайшло да абвяшчэння беларусамі незалежнасці сваёй дзяржавы, а плакаты на сценах школ загадзя заклікалі прыняць удзел ва ўрачыстасцях. У Бельскім белліцэі святкаванні доўжыліся два дні. Для вучняў першых класаў быў наладжаны турнір, моладзь другіх класаў з дапамогай сваіх мам і бабуль падрыхтавала народныя стравы, якія ацэньвала камісія, а найстарэйшыя вучні спаткаліся з беларускімі пісьменнікамі і журналістамі. Усе белліцэісты маглі прыняць удзел у аглядзе беларускіх фільмаў, наладжаным Клубам беларуска-польскіх спраў.

Урачыстыя лінейкі ў Гайнаўцы

Калі раніцай 23 сакавіка я наведаў Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, белгімназісты ІІІ „а” класа пад апекай іх выхавацелькі і заадно настаўніцы беларускай мовы Іаланты Грыгарук і іх сябры з музычнага калектыву, якімі апякуецца настаўніца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF