Ніва № 13 (2655), 1 красавіка 2007 г.

Дзед Мароз і фабрыка самагонкі (6)

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі мы сядзелі за сталом у графа Тышкевіча і дэгуставалі пушчанскую самагонку, перад акном перайшоў буры кот.

— Ёсць і наш Барсік! — усклікнула Марыя Барэль, працаўніца гасцініцы ў Жаркаўшчыне. — Ён паяўляецца толькі тады, калі ў хаце новыя госці.

Я хуценька выскачыла на двор зрабіць здымак, аднак кот прапаў, быццам скрозь зямлю праваліўся. Колькі мы яго ні клікалі, колькі ні вабілі пачастункам — ён не вярнуўся...

Паколькі мы знаходзіліся ў старым гняздзе графа Тышкевіча, прыгода з катом паказалася нармалёвай і „да месца”. Раней Марыя расказвала нам пра падземныя ходы, якія спалучаюць дом з гаспадарчай часткай маёнтка. Праўда, ніхто не запускаўся ў той таемны ход ужо ад вайны, мабыць і абваліўся ён з за адсутнасці кансервацыі.

— А як кажуць пра гэтае месца вяскоўцы?

Марыя Барэль (у Жаркаўшчыне жывуць Барэлі і Болбаты), хоць аўтахтонка, спачатку не можа ўспомніць гэтага панскага слоўца. Старыя падзеі да 1917 года тут адлеглыя і несапраўдныя быццам ледавіковая эпоха.

— Палац! — успамінае ў канцы.

* * *

За часоў СССР дом графа Тышкевіча быў дзяржаўнай дачай і звычайны грамадзянін нават не ведаў пра яго існаванне.

— Гэтае месца абажала Паліна Андрэеўна, жонка Машэрава, — успамінае Марыя. — Яна прыязджала сюды са сваёй світай на грыбы. Звычайна дапамагалі і вяскоўцы, якія паказвалі Паліне Андрэеўнай свае грыбныя месцы.

Сучасныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF