Ніва № 13 (2655), 1 красавіка 2007 г.

Не буду саромецца беларускасці

У цэнтральных элімінацыях ХІІІ выпуску Алімпіяды беларускай мовы, якія 8 сакавіка адбыліся ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, прыняло ўдзел 16 гайнаўскіх і 12 бельскіх белліцэістаў. Лаўрэатамі сталі па трох вучняў з Бельскага і Гайнаўскага ліцэяў. Першае месца заняў Рыгор Таранта, на другім месцы апынуліся Магдаліна Аўксеціюк і Адрыян Федарук, на трэцім — Анна Нікалаюк і Паўліна Ігнацюк, а чацвёртае месца заняла Наталля Тарасевіч. Мы гутарым з пераможцам алімпіяды Рыгорам ТАРАНТАМ з Бельскага белліцэя.

Ты пазаўчора даведаўся, што перамог на Алімпіядзе беларускай мовы. Якія былі твае першыя думкі?

— Спачатку я не мог паверыць, што я заняў першае месца. Я толькі першы раз прыступіў да алімпійскіх змаганняў па беларускай мове і адразу атрымалася перамога. Я быў вельмі шчаслівы, што паяўляецца шанц паступіць на прэстыжныя спецыяльнасці вышэйшых навучальных устаноў.

Якія адукацыйныя магчымасці адкрываюцца перад Табой пасля перамогі на алімпіядзе?

— Калі я паспяхова спраўлюся з матуральнымі экзаменамі, перада мной адкрыецца магчымасць паступіць у Варшаўскі універсітэт на розныя спецыяльнасці Міжфакультэтных індывідуальных гуманітарных студыяў (MISH) і на многія іншыя аддзяленні вышэйшых устаноў. Бяру зараз пад увагу таксама еўрапеістыку або юрыдычны факультэт, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF