Ніва № 13 (2655), 1 красавіка 2007 г.

Дзе беларускія кніжкі?

Ілона КАРПЮК

Пасля трох дзён наведвання бібліятэк вырысоўваецца мне даволі сумны вобраз чытальніцтва ў рэгіёне, асабліва ў дачыненні да беларускай літаратуры і яе чытачоў. Як жа можа быць добра, калі здараюцца бібліятэкары, якія не адрозніваюць беларускай мовы ад расійскай! Вялікіх праблемаў з чытачамі не маюць гарадскія пункты, напрыклад, Гайнаўка, якая высока ацэньваецца на фоне ваяводства, ці Бельск-Падляшскі або Сямятычы, дзе апрача сталых жыхароў кнігазборам інтэнсіўна карыстаюцца таксама студэнты. Не абазначае гэта аднак, што тыя найбольшыя бібліятэкі маюць багатыя зборы. У Гайнаўцы ці Бельску можна далічыцца не болей чым двесце кніжак на беларускай мове, пару дзесяткаў маюць у Кляшчэлях, але там якраз гарадская і школьная бібліятэкі змяшчаюцца ў адным памяшканні. У Заблудаве знайшлося пару экзэмпляраў, у Чорнай-Беластоцкай удалося мне знайсці адзін „Беларускі каляндар” на 1985 год, а ў Сямятычах няма ніводнай кніжкі і — як мне сказалі — не помняць каб такія ў іх былі. Бывае, што хтось зрэдку спытае пра беларускую кніжку, часам, як у Гайнаўцы, ёсць і верны чытач, але колькі можна заглядаць у тыя ж самыя кнігі трыццацігадовай даўнасці. Кляшчэлі дзевяць гадоў таму наведала нават беларуская дэлегацыя, пакідаючы тады некалькі экземпляраў кніжак. А і ў Сямятычах заявілі, што знайшліся б і чытачы, але няма проста беларускага кнігазбору.

У гмінных адзінках часцей наракаюць. Цяжка знайсці прычыну такой сітуацыі. Калісь чыталі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF