Ніва № 13 (2655), 1 красавіка 2007 г.

Верыць і перамагаць

Яўген ВАПА

У светлы сакавіцкі дзень дачакаліся мы 89-х угодкаў свята вольнага беларускага духу і ажыццяўлення палітычных ідэй у рэальнасць. Узнікненне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. вывела наш народ на шлях палітычна-нацыянальнай самастойнасці, з якога няма ўжо звароту. Не здзейсніліся тады, у 1918 г., мары айцоў БНР пра дзяржаўную незалежнасць. Аднак вызначылі яны маштаб ідэй і напрамак дзеянняў наступным беларускім пакаленням. За гэта належыцца ім пашана і павага. Закладзены тады пачын нашых продкаў стаў запаветам, які выконваюць чарговыя пакаленні тых, якія захацелі звацца беларусамі — народам, які мае свае ідэалы, мары, памкненні, пройгрышы і выйгрышы. Усё дзеля захавання сваёй тоеснасці. Не важна тады, дзе каму прыйдзецца жыць: на Бацькаўшчыне, ці ў далёкай Аўстраліі, Амерыцы, Сібіры, ці як нам, беларусам Беласточчыны выпала жыць у Польшчы. Усім прыйшлося адстойваць нашае, сваё — значыць, беларускае. Зразумела, было б лягчэй і прасцей, калі б сённяшняя Беларусь была беларускай дзяржавай таксама і па змесце, а не краінай, у якой беларускасць прыгаворана на праслед, а беларускае слова і незалежная думка не могуць развівацца. Не пачуеш роднага слова ад чыноўнікаў адміністрацыйна-дзяржаўнага апарату, занадта не чуваць яго ў СМІ, абмяжоўваецца яно і надалей у асветнай сістэме. Як можа сённяшняя ўлада так не любіць свайго народа, калі канфіскуе кніжкі беларускіх гісторыкаў, у тым ліку і Юры Туронка, калі непаслухмяных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF