Ніва № 13 (2655), 1 красавіка 2007 г.

Аслепленыя страхам

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У Беларусі напярэдадні 25 Сакавіка (гэтыя радкі пішуцца да Дня Волі) зноў пераслед іншадумцаў, зноў ператрусы, запалохванні, арышты. У памяшканні, дзе знаходзілася бібліятэка Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына”, канфіскавана больш за тысячу кніжак гістарычнага зместу. Як усё ж апрычнікі маскоўскага гэбізму баяцца беларускага праўдзівага друкаванага слова! У дзеянне ўвайшоў новы адміністрацыйны кодэкс, які ўзмацніўся рэпрэсіўным зместам. Прыкладам, замест ранейшых максімальных 15 сутак адміністрацыйнага арышту цяпер можна атрымаць 25. Рэзка выраслі пакаранні за парушэнні правіл дарожнага руху.

Адны любяць сваю радзіму, іншыя — сваю дзяржаву. І нічога з гэтым не зробіш. У Беларусі створана адшліфаваная сістэма рэпрэсіўнага падаўлення іншадумства. Але тыя людзі, што зараз знаходзяцца пры вярхоўнай уладзе, панічна баяцца. У тым ліку адзін аднаго. Яны ведаюць, што іх дзяржава — антыбеларуская і антынародная, створана на хлусні і подласці. Яны ведаюць, што вельмі шмат людзей у Беларусі не хочуць жыць у такой дзяржаве. Але будуць трымацца за свае месцы-карыты да апошняга. Яны даўно перайшлі ўсе межы прыстойнасці, а свой нібыта службовы абавязак паставілі вышэй, важней за сваю несмяротную душу, якой давядзецца пакутаваць і гарэць пякельным агнём.

Асабліва ўлада баіцца кожнага моладзевага руху. Міліцыя і КГБ дайшлі да таго, што сталі сачыць за школьнікамі і запалохваць іх. Яны не могуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF