Ніва № 13 (2655), 1 красавіка 2007 г.

25 сакавіка, Дзень Волі, Беласток

Міра ЛУКША

Дарагія Суродзічы, наша будучыня сёньня ў нашых руках. Ад нас залежыць, ці мы будзем гаспадарамі ў сваёй хаце, ці мы будзем надалей жыць, дастасоўваючыся да чужых жаданьняў”.

Традыцыйна ўжо ў Беластоку адзначаўся Дзень незалежнасці Беларусі, на які сабраліся беларусы сталіцы нашага рэгіёна і прадcтаўнікі беларускіх суполак Гайнаўшчыны і Бельшчыны. Другі ўжо раз у „Сподках” — цэнтры культуры Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку, які не першы раз прапануе свае залы для беларускіх мерапрыемстваў, што збіраюць немалы гурт членаў нашай супольнасці і нашых сяброў. Добры гэта знак аб супрацоўніцтве і аб той шматкультурнасці, аб якой шмат гавораць у нашым еўрапейскім рэгіёне і расхвальваюць яе, а не заўжды тое перакладваецца на канкрэтнае. І знаёмых шмат твараў — ад тых, хто гады таму амаль падпольна і паціху адзначаў Дзень Волі — ужо пасівелых змагароў і руплівых творцаў беларускай нармальнасці — да чальцоў арганізацыі „АББА” — бацькоў і дзяцей, што вывучаюць беларускую мову і спадчыну. І гэта яны, наймалодшае пакаленне, паказала, што гадавінныя святкаванні гэта не толькі высокія словы, гімны і хвіліны маўчання за тых, хто аддаў свой дух і цела за Волю. На самым уступе вітаў святочны тлум жарт — можна было стаць дужым і прыгожым, з белым вусам беларусам, красуняй з косамі і ўсім іншым як належыць беларусачцы ды гэта ўвекавечыць. І такія моцныя пары ўвекавечыліся на здымках — між (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF