Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Пад нешчаслівай зоркай

Ніна БРУЧКО

Бабуля Гануся нарадзілася ў Плёсках у 1875 годзе. Была найстарэйшай у сям’і. А сям’я — гэта Самусюкі — Іван і Ягата ад Ліпскіх, людзі разумныя, слаўныя ў тагачаснай вёсцы. Бацька Іван сорак разоў быў кумам, значыць, меў вялікі пачот у асяроддзі, і бедны не быў. Бабуля, меўшы сем годзікаў, пасвіла гусей ды памагала ў хатніх працах маці, як і яе малодшыя сёстры — Яўдося і Наталка. Наймалодшая, Кацярына, памерла малодзенькай дзяўчынай у час вяртання з бежанства. У дарозе памерлі бабуля і маці. Вярнуліся адны мужчыны: дзед, бацька і браты. Найстарэйшы з іх памёр будучы ў сярэднім узросце, ад прымёду на назе — дактароў жа не было. Пакінуў маладую жонку і трох сыноў. Наймалодшы — Антось, жыў доўга — 86 гадоў.

Любіла Гануся хадзіць на пасядзенкі да браціка. Замуж выйшла на 20 годзе, за Дамяна, на 10 гадоў старэйшага, прыстойнага хлопца. Ганусіны бацькі не давалі: хаця хлопец стройны, ды з няслаўнай сям’і — Ядамко і Марыянна з Карчэўскіх любілі бегаць у карчму, і бедныя былі. Не паслухала. Прыйшла ў сям’ю як дзесятая душа. На коратка. Дамян быў дзелавы, вучыўся ў арміі. Стаў на казённую работу. Быў лесніком у Граеве, потым транспарціраваў збожжа ў Санкт-Пецярбург. Назбіраў грошай, купіў зямлю, паставіў новенькую хату, абсадзіў кругом слівамі; раслі доўгія гады, салодкія, араматныя, яшчэ ўнучкі мармелад варылі. Успамінала ўсміхаючыся бабуля: „Улез мой муж на новую печ і кажа: Ну, Гануся, нарэшце я ўжо сам сабе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF