Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Мне вельмі хацелася дадому

Віктар БУРА

Я раней не ведаў гэтага сціплага чалавека, хаця многа пра яго чуў. Аднак я дайшоў да яго з мэтай запісаць ягоныя ўспаміны. Планаваў я зрабіць гэта ў двух этапах, паколькі стан здароўя Трафіма Козяка быў ужо надта слабы.

Пра першы этап жыцця, да вяртання з Нямеччыны, расказаў ён мне шчыра ў час першага спаткання. Падчас другой сустрэчы планаваў я распытаць пра жыццё ў пасляваенны час. Аднак сустрэча не адбудзецца. 13 студзеня 2007 года, а гадз. 1030 на 82 годзе абарвалася жыццё Трафіма Козяка. Пахавалі яго на могільніку ў Парцаве. Сям’і пакойнага Трафіма ніжэйпадпісаны выказвае словы спачування па прычыне напаткаўшага іх гора. Адышоў ён у вечны спачын, у лепшы свет, дзе будзе разам са сваімі продкамі. Спачыў ён у роднай зямліцы, якую так беззапаветна любіў.

***

— Нарадзіўся я 16 красавіка 1925 года ў Парцаве Бельскага павета. Нас, дзяцей, у бацькоў было трое: сястра і я з братам. Калі распачалася нямецка-савецкая вайна 1941 года, мне было 16 гадоў. У тых бацькоў, якія мелі аднаго сына, на прымусовыя работы ў Нямеччыну пачаткова не бралі.

Спіскі ў Нямеччыну састаўлялі солтысы. У нас гэтай справай займаўся Фёдар Прызовіч (Цярэнцій). Выслаў мяне як наймалодшага, бо старэйшы брат Якуб быў патрэбны на гаспадарцы. Але праз нейкі час солтыс паслаў у Нямеччыну і Якуба, які ўжо быў жанаты. Братава жонка, Марыя Козяк, народжаная Мышко, вярнулася да сваіх бацькоў у Парыева, да маці Еўдакіі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF