Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

1942 год: саветы ў Вялікім Лесе

Алесь ЧОБАТ

Летам 1941 года ў гэтак званы „беластоцкі кацёл”, паміж Брэстам, Слонімам, Вільняй і Беластокам, трапілі чатыры савецкія палявыя арміі, некалькі паасобных армейскіх карпусоў, дзесяткі іншых вайсковых адзінак, пагранічных войскаў НКВД etc., альбо па розных ацэнках, 400 тысяч чалавек. Большасць іх трапіла ў нямецкі палон, частка здолела прарвацца на Усход і нават дасягнуць лініі фронту, а частка засталася тут, але паддацца немцам гэтыя людзі не захацелі, і то па самых розных прычынах. Незалежна ад прычын, і па самым розным далейшым лёсе, усе гэтыя разбіткі Чырвонай Арміі 1941 года засталіся ў гісторыі пад агульным імем „акружэнцы”, а было іх таксама некалькі дзесяткаў тысяч... Нямецкая адміністрацыя і камандаванне войскаў аховы тылу, СС і паліцыі — па іх уласных ацэнках і рапартах — справіліся з гэтымі „бандытамі” да верасня 1941 года, а потым па ўсёй Заходняй Беларусі настала ціша, і гэта таксама была праўда. Але не ўся праўда... Шмат хто з тых „акружэнцаў” не проста перажылі зіму 1941 года, „адсядзеліся” на хутарах і малых лясных вёсках, але вясной 1942 года... раптам „ажылі”, і не проста так, а ўзяліся за зброю, і гэта яны, з уласнай волі, а не „па загаду Масквы” і яе „парашутыстаў”, пачалі на Заходняй Беларусі савецкую партызанку вясной і летам 1942 года. Ніжэйшы ўспамін аднаго з тых „акружэнцаў” і партызанскіх камандзіраў цікавы тым, што гэты лейтэнант пагранічных войскаў НКВД — Іван Раманавіч Еўдакімаў, 1916 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF