Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Родам з Беласточчыны

Сяргей ЧЫГРЫН

Імя Сяргея Дубінскага ёсць на памятным крыжы ў Курапатах, пастаўленым у гонар расстраляных тут у 1937 годзе беларускіх археолагаў. Тады, у 1930 годзе, арыштавалі за нацыяналізм прафесара Мікалая Азбукіна, інспектара Наркамасветы Алеся Аніхоўскага, крытыка Адама Бабарэку, наркама асветы БССР Антона Баліцкага, агранома Івана Божку, прафесараў Максіма Гарэцкага, Усевалада Ігнатоўскага і Мітрафана Доўнар-Запольскага, паэта Уладзіміра Дубоўку, гісторыка Язэпа Дылу, філолагаў Платона Жарскага, Міколу Байкова і Язэпа Лёсіка, драматурга Васіля Шашалевіча і іншых таленавітых людзей Беларусі. Разам з імі летам 1930 года быў арыштаваны і Сяргей Дубінскі — беларускі археолаг і гісторык з Беласточчыны, а праз сем гадоў — расстраляны. Праўда, пасля першага арышту яго адпусцілі і параілі памяняць месца жыхарства.

А справа была так. Летам 1928 года, падчас раскопак гарадзішча Банцараўшчына ў ваколіцах Мінска, Сяргей Дубінскі знайшоў рог даўжынёй 1 метр 90 сантыметраў. Знаходка гэта была ідэнтыфікаваная як рог валдайскай казы і хутка яе здалі ў архіў. У 1935 годзе прыбіральшчыца, выводзячы мыш’яком архіўных пацукоў, выпадкова сыпнула крыху атруты на рог, які там пыліўся. Рог нечакана змяніў колер і з шэрага стаў бледна-ружовым. Тады вырашылі тэрмінова паклікаць Дубінскага. Сяргей Антонавіч глянуў і ўсё зразумеў, што гэта рог не валдайскай казы, а рог аднарога — вымерлай траваеднай непарнакапытнай жывёліны. Менавіта рагавы нараст (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF