Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Генеральскі куст

Віктар САЗОНАЎ

Я вырашыў яшчэ зранку, што гэта мой дзень. Нарэшце я зараблю на дзесяцідзённыя вакацыі дахаты. Я ў тым ні кроплі не сумняваўся, як не сумняваецца пацыент псіхіятрычнага шпіталя трынаццатай палаты злева ад кабінета галоўнага доктара ў тым, што ён Напалеон. І нават камандзір сказаў мне, што я кандыдат нумар адзін на тое, што змагу на ўсіх пантах падзёрці цяльняшку на танцах ля вясковага клуба, чым прывяду ў захапленне аднагодкаў і яшчэ больш падыму аўтарытэт дэсантных войскаў у вачах тых дурняў, хто на тыя свае вочы не бачыў, што там такі самы бардэль і беспарадак як і ва ўсёй арміі ў прыватнасці і ва ўсёй краіне ў цэлым.

Сёння мусіла адбыцца генеральская праверка, а я быў якраз той салдат, які мог уратаваць гонар людзей у пагонах, трапна адстраляўшы, хутка адлётаўшы, нізка адпоўзаўшы, смела адскакаўшы і бадзёра ды разумна адказаўшы на ўсе прымітыўныя пытанні, прыдзяцінеўшага яшчэ ў палкоўнічыя гады, цяперашняга генерала-маёра.

І ўсё ішло па плану, як у рабаўнікоў банка ў амерыканскім вестэрне. Пасля таго, як я, зрэзаўшы дарогу больш чым на дзве трэція, прабег тайнай сцяжынкай праз лес і пабіў яшчэ не ўзяты спартсменамі алімпійскі рэкорд, генерал-маёр адразу звярнуў на мяне ўвагу. На стрэльбішчы нам выдалі па тры ражкі патронаў. А ў мяне прыхаванымі былі яшчэ сем. І я так лупіў з аўтамата, што панішчыў усе мішэні, ды засталося тых патронаў больш, чым мне выдалі. І правяраючы занёс гэты факт у свае нататкі як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF