Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Навасёлкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Навасёлкі залеглі крыху збоку важнейшых камунікацый. Праўда, не так яны далёка ад асфальтавых Залук, усяго два кіламетры, але ж ад тых Залук яны за лесам. У пачатку Навасёлкаў мураваная капліца ў суправаджэнні двух цэментных помнікаў з праваслаўнымі крыжамі. У другім канцы вёскі таксама стаіць мураваная капліца, у адзіночку, звершаная лацінскім крыжам.

У зімовы дзень, хаця ён адліжны, складана каго-небудзь сустрэць на вуліцы. Пасярэдзіне вёскі дом накшталт палаца, з другога боку вуліцы вялікі гаспадарчы будынак, у якім завіхаецца двух ці трох мужчын. Побач невялікая хатка, каля якой мужчына недзе пад сорак адкідае снег. Пытаю яго пра мясцовага солтыса, а ён адразу вядзе мяне ў той будынак, які мне здаўся палацам.

Солтысам у Навасёлках жанчына, але яе акурат няма дома, кудысьці пайшла. Дома бабулька, ейная цешча, неўзабаве прыходзіць і дзедка; абое расказваюць мне пра сваю вёску, спярша пра згаданыя капліцы.

Калі былі пастаўлены тыя капліцы, мае субяседнікі не ўмеюць дакладна сказаць, бо ўжо пры памяці іхніх продкаў, якія жылі яшчэ пры іх, тыя капліцы ўжо стаялі. І расказвалі колішнія старажылы, што адну з іх паставілі, бо ў вёсцы стала прападаць жывёла. Калі стала капліца, жывёла перастала хварэць. А калі на людзей кінулася пошасць, ад якой не было ратунку, пабудавалі яны другую капліцу і тая зараза таксама зараз прапала.

Каля праваслаўнай капліцы, што стаіць ад Залук, штогоду адбываецца адзін, па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF