Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Што далей з Белавежскай пушчай

Марк ЦЫБАРТ

Размовай з Янушам Корбелем рэдакцыя „Нівы” намерваецца пачаць дыскусію на тэму будучыні Белавежскай пушчы. Апасаюся я, ці не будзе гэта чарговае марнаслоўе. Але — на ўсякі выпадак — каб мець чыстае сумленне, прадстаўлю свае погляды на ахову пушчы.

Пашырэнне нацыянальнага парку на ўсю тэрыторыю Белавежскай пушчы непазбежнае, бо калі мы не зробім гэтага самі, прымусіць нас Еўрасаюз. Справа заключаецца ў тым, каб належным чынам падрыхтавацца да новага статусу пушчы, каб заваяваць як мага найбольш карысных вырашэнняў для мясцовага насельніцтва — гэтай сацыяльнай праслойкі, якая пасля пашырэння парку будзе старацца не дапусціць да пагаршэння ўмоў жыцця і абмежавання магчымасці карыстацца пушчанскімі пажыткамі.

Несумненна, для пушчы больш карысным будзе такое вырашэнне, калі будзе ў яе адзін гаспадар, а не чатырох. Але калі будзе гэта Дырэкцыя нацыянальнага парку, ці забяспечыць яна працаўладкаванне звольненым з работы ў надлясніцтвах і ці будзе яна ў змозе забяспечыць сваім работнікам належныя заробкі. У даны момант лясныя работнікі зарабляюць намнога больш, чым працаўнікі парку. Гэтую справу трэба паставіць рубам і прыняць такую арганізацыйную формулу, каб не пацярпелі кашалькі рабочых. А ўвогуле задума адзінай сістэмы кіравання ўсёй польскай часткай пушчы гэта нядрэнная канцэпцыя.

Нацыянальны парк гэта не тое што строгі запаведнік. Патрабаванне прыродазнаўцаў, каб неадкладна і безумоўна ўвесці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF