Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Чытаючы Мар’яна Пецюкевіча

Сяргей ЧЫГРЫН

Сляды незабыўныя продкаў” — так называецца новая кніга этнаграфічных нарысаў Мар’яна Пецюкевіча, якая толькі што пабачыла свет у мінскім выдавецтве „Кнігазбор”. Яшчэ цёпленькі, як кажуць друкары, адзін асобнік з Мінска прыслаў мне Янка Саламевіч. Спадар Саламевіч з’яўляецца складальнікам і рэдактарам гэтага найцікавейшага выдання.

Па словах Янкі Саламевіча, Мар’ян Пецюкевіч (1904-1983) пасля сябе пакінуў вялікую творчую спадчыну. Да друку будуць рыхтавацца яшчэ некалькі кніг гэтага выдатнага беларускага вучонага-этнографа, дзеяча, рэдактара часопіса „Шлях Моладзі”, былога выпускніка Віленскіх гімназіі і універсітэта. У 1998 годзе ў Вільні з друку выйшла яго кніга ўспамінаў „У пошуках зачараваных скарбаў”, пасля, дзякуючы Галене Глагоўскай і Вячаславу Харужаму, з’явіліся кнігі Мар’яна Пецюкевіча „Кара за службу народу” (Беласток 2001) і „Лісты 1956-1982” (Беласток 2005). Было яшчэ мала каму вядомае выданне „Трагічныя ніткі лёсу беларускага патрыёта” (2003) Мар’яна Пецюкевіча. І вось — новая кніга, раней не падобная на ўсе іншыя. Яна прысвечана беларускай этнаграфіі.

Кніга пачынаецца праграмай-апытальнікам для вывучэння народных абрадаў пахавання і памінання (Дзядоў). „Заўважым, — як піша ва ўступным слове да кнігі фалькларыст Лія Салавей, — што да гэтага часу ніхто з навукоўцаў Беларусі яшчэ не распрацаваў па такой шырокай праграме вывучэнне пахавальных абрадаў”. А Мар’ян Пецюкевіч у дзесяці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF