Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Дзед Мароз і фабрыка самагонкі (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі мы ехалі ў памесце Дзеда Мароза, дарогу нам без спеху перайшоў статак аленяў.

— У вас так заўсёды? — спытала я, паколькі гэтая процьма аленяў паказалася мне падазронай. І што паказалася захапляльным — яны зусім не баяліся чалавека! Асабліва зубры. Вечарам яны падышлі пад агароджу да Дзеда Мароза. Такія месцы хочацца паказаць нашым найдаражэйшым: сябрам і асабліва дзеткам.

Менавіта дзеля апошніх прыдумалі тут казачнае памесце Дзеда Мароза. Прыязджаюць дзеткі з бацькамі або са школьнай экскурсіяй, звычайна наведваюць яшчэ Музей прыроды і Краязнаўчы музей у Камянцы, размешчаны ў славутай Белай вежы.

Дзед Мароз сустракае гасцей у любую пару — і зімой, і летам. Праўда, у навагодні сезон дзеці атрымоўваюць падарункі, ёсць таксама Снягурачка — унучка Дзеда Мароза, сімпатычная прыгажуня (яна ўвесь час усміхаецца), якая з вясной адлятае на Зімовы полюс (а ў сапраўднасці працуе яна на Брэсцкім тэлебачанні). І яшчэ адна цікавінка — зімовыя турысты любяць прыязджаць сюды вечарам, калі двор чарадзея рассвятляюць тысячы лямпачак. Мы таксама з’явіліся на змярканні. Паколькі не было яшчэ турыстаў, мы самі былі вымушаны выступіць у ролі „дзетак”. Ля ўвахода ў памесце, дзе стаіць двух ахоўнікаў: Дуб-Дубовіч і Вяз-Вязовіч, мае сяброўкі выгукнулі адпаведны лозунг. Толькі тады нам адкрылі браму і запрасілі ў сярэдзіну.

Экскурсія па аб’екце доўжыцца паўтары гадзіны. У маршрут улічана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF