Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Каб кожны мог знайсці нешта для сябе

Размова з Наталляй ГЕРАСІМЮК, галоўным рэдактарам часопіса „Па-суседску”, журналісткай Радыё „Рацыя”.

Выйшлі з Вашай „друкарні” тры першыя нумары часопіса „Па-суседску”, які знаёміць жыхароў прыгранічных і заадно прыпушчанскіх рэгіёнаў з жыццём іх замежных суседзяў і падзеямі ў іх наваколлі. У першых водгуках паявіліся ўжо станоўчыя ацэнкі Вашай журналісцкай работы. Як узнікла задума стварэння новага часопіса?

— Хацелася мне заняцца нечым цікавым, карысным і таму ідэя стварэння новага часопіса зрадзілася вельмі хутка. Рэдакцыйны сябра Міша Андрасюк ужо здаўна хацеў паставіць на друкаванае слова і раней выдаў некалькі нумароў часопіса пра Гайнаўшчыну, а для мяне кніжкі і часопісы гэта рэчы вельмі дарагія. Калі паявілася магчымасць атрымаць сродкі на новы часопіс, падрыхтавалі мы праект „Суседзе, раскажу табе пра сябе”, які прадбачваў стварэнне рэдакцыйнага калектыву і выдавецкую дзейнасць. Праект быў станоўча ацэнены і прызначылі грошы на нашу дзейнасць.

Ці пазней усё пайшло хутка?

— Не зусім, бо трэба было яшчэ знайсці свае сродкі на выдаванне часопіса, а расходы вяртаюць нам толькі пасля надрукавання канкрэтнага нумара. Спачатку арганізавалі мы семінар і заснавалі рэдакцыйную калегію. Разам з гасцямі з Беларусі выпрацавалі формулу зместу нашага выдання.

Ваш часопіс двухмоўны.

— Спачатку мы хацелі, каб усе артыкулы паказваліся на дзвюх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF