Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Памажы мне, Божа, думкі пазбіраці...

Міра ЛУКША

Ніна Буйноўская, родам з Орлі, цётка Міколы Нестаровіча, сваячка і белавежскіх Валкавыцкіх, была адным з рэдкіх ніўскіх аўтараў, як і Дзядзька Квас, якія ніколі асабіста не паказаліся ў рэдакцыі. Слала яна, пачуццёвая кабета, як казалі на яе муж і дачка Яўгенія, свае лірычныя вершы пра жыццё па пошце. Пра цуды свойскай падляшскай прыроды, пра горкі лёс, пра тое, што ў душы глыбока.

Думы мае, думы, у мяне вы

небагаты.

Не кідайце мяне і маёй беднай

хаты.

Прылятяйце вы да мяне ціхімі

рэчамі,

Сядзем у куточку, пагаворым

з вамі.

Раскажу я пра ўсё былое.

Праляцела з ветрам жыццё

маладое...

Вершы Ніна пісала ўвесь час, ад маленства, ды адважылася паказаць іх чытачам у сталым ужо ўзросце. Калі дзеці — трое — ужо былі вялікія. Калі ўжо ногі лёгка не хадзілі — вельмі на іх перажывала, ад болю аж вілася — успамінае дачка. І не хацела, каб ведалі яе чытачы — хто ж тая жанчына з Гайнаўкі, што друкуе такія хвалюючыя вершы на старонках беларускай газеты. Але зведалі — і прыходзілі да яе лісты з далёкіх краёў ад ніўскіх чытачоў, якія нават прапанавалі выдаць ёй зборнічак. З Нямеччыны, з Канады. А як жа яна магла аддзячыць, ім, сваім чытачам? — таксама вершам. Як Хведару Жуку ў Нямеччыне, які „Ніву” чытаў ад першага нумара, і якому насілу сучасныя вершы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF