Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Падземны эліксір (1)

Ежы ПЛЮТОВІЧ

З’явы мастацтва, культуры, творчасці сёння здаюцца быць вельмі шматзначнымі, выклікаючымі трывогу... Хрысціянская традыцыя, значыць, глыбока еўрапейская, хоць факт традыцыі не ўсе ўсведамляюць, а няраз не хочуць усвядоміць, прыпісвае сілам зла, д’ябальскім, з пекла родам, няздольнасць да творчасці; адно схільнасць да дэструкцыі, хаосу і распаду. Асабліва ў нашай сучаснасці адмаўляецца д’яблаў уплыў, а нават увогуле ставіцца пад сумненне яго існаванне. Аднак няўхільная праўда хрысціянства апавяшчае, што калі верым у Хрыста, мусім таксама верыць у д’ябла, нельга забывацца пра ягоную прысутнасць сярод нас, аб яго зларадных намерах, спробах звесці нас ды абмануць.

Пералічу хоць бы цуд узнесеных вякамі назад пірамід у Егіпце ды Мексіцы, або цягнучайся тысячамі кіламетраў Вялікай кітайскай сцяны. Усе гэтыя пабудовы ўзведзены былі звышчалавечай натугай рабочых мас, на касцях тых, што не стрывалі страшэнных умоў працы. З часоў нам бліжэйшых варта прыгадаць хоць бы пабудову Беламорска-Балтыйскага канала, на хвалу Іосіфа Сталіна, злараднай персоны. Польскі пісьменнік Марыюш Вільк пераплыў нядаўна гэты канал, берагі якога скрываюць магілы тысячы замучаных зэкаў, значыць, зняволеных, палічаных савецкай сістэмай — няслушна, ды што ж значыць праўда ў таталітарнай дзяржаве — ворагамі народа. Аднак Вільк захапіўся красой гэтага канала, які, на яго думку, можна прылічыць да твораў чалавечага генія і, мабыць, гэты канал з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF