Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Дзень Волі

Віктар САЗОНАЎ

Штогод нацыянальна свядомыя беларусы 25 сакавіка выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб адзначыць найвялікшае беларускае свята — Дзень Волі. У гэты дзень, на пачатку дваццатага стагоддзя, лепшыя сыны і дочкі нашай нацыі заявілі пра сябе на ўвесь свет. Заявілі, што мы хочам заняць свой пачэсны пасад між народамі. Што мы жадаем жыць у суверэннай краіне. Што мы гатовыя бараніць яе самым дарагім коштам. Коштам уласных жыццяў. Заявілі, што нашыя нацыянальныя каштоўнасці, наша мова, нашыя сімвалы мусяць шанавацца і паважацца як святыні, без якіх няма будучыні.

Не ўсім гэта спадабалася тады і бальшавіцкая навала сілай зброі і рэпрэсій заліла крывёй мары беларускіх патрыётаў і знішчыла толькі што адноўленую беларускую дзяржаўнасць — маладую Беларускую Народную Рэспубліку.

Не ўсім гэтая дата падабаецца і зараз. Ужо каторы год улады ў розных гарадах беларускай зямлі адмаўляюць у дазволе правесці ў гэтае свята масавыя акцыі. А тых, хто не можа не выйсці на плошчу, караюць штрафамі ды адсідкамі ў ізалятарах часовага затрымання. Першыя штрафы і першыя затрыманні за ўдзел у масавых акцыях, першыя суды над грамадска-палітычнымі актывістамі і іх пераследы пачаліся менавіта ў гэты святы дзень. Святы для тых беларускіх патрыётаў, у сэрцы якіх жыве неўміручая Пагоня і лунае бел-чырвона-белы сцяг. І многія з іх ужо прывыклі сустракаць Дзень Волі ў няволі, за кратамі ізалятараў або ў міліцэйскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF