Ніва № 12 (2654), 25 сакавіка 2007 г.

Дзе беларускія кніжкі?

Ілона КАРПЮК

Народ не існуе без культуры. Яна вызначае яго характар, актыўнасць, патрэбы. Народ не будзе вечным без пашаны да сябе і сваёй спадчыны. Матэрыяльная культура моцна прывязвае да сваіх твораў, але сапраўдную якасць людскога патэнцыялу фармуе духовая культура. Заварожаная ў нотах, якія ўкладаюцца ў мелодыю, у супольнай малітве, але і ў літарах, складаючых словы. Словы пераўтвараюцца ў кніжкі...

Як паўсюдна вядома, кніжка гэта не толькі карткі і вокладка, не толькі зборнік слоў і сказаў. Гэта перад усім асобны свет, жывучы нягледзячы на часы, момант, чытачоў. Не важнае, ці гэта аналітычны погляд на нейкую з’яву, які проста тлумачыць свет, ці ў гістарычных кніжках шукаем мінулага або чытаючы бытавы раман чакаем цягу здарэнняў магчымых у нашай рэчаіснасці. Гэта прыклады, напэўна і абагульненні, але яны не пярэчаць багаццю нашай цывілізацыі. Розніцы ў бачанні свету, у поглядах, краявідах, урэшце таямнічасць і ўяўленні дазваляюць мне канстатаваць, што кніжка гэта прызма культуры.

Жыве Беларусь! — скандуюць у час маніфестацый. Але варта спытаць, хто сёння мае сапраўдную пашану да беларускай мовы, хто распаўсюджвае літаратуру на роднай мове? Цяжка, вядома, чакаць ад кнігарняў прамоцыі меншасных моваў, тым болей, што ў сённяшняй візуальнай культуры танней купіць фільм „дзівідзі” (DVD), чым дарагую кніжку. Усе пра гэтае ведаюць, але ніхто не пераймаецца тым, што пусцеюць бібліятэкі, так з кніжак, як і з чытачоў. Нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF