Ніва № 10 (2652), 11 сакавіка 2007 г.

Мая Бэрначчына

Ілона КАРПЮК

Стагоддзі прайшлі з таго часу, калі Бэрнацкі атрымаў тут зямлю. Пачалі сяліцца людзі. Цяпер пусцеюць хаты, а палі зарастаюць лесам. Божа! Пра што я кажу! Часта на грыбы не хаджу, але і не хачу праз пару гадоў прыязджаць толькі ў бэрнацкі лес... Нас многа больш, што летам ходзяць па траве басанож, што часам перавернуць сена за вуліцай, што праклінаюць неўраджай у садку пры хаце, што гавораць да продкаў, спаглядаючых на нас са здымкаў...

Будучы дзіцём увесь час я задумвалася адкуль пайшла назва нашай вёскі — Бэрнацкі Мост. То ж тут ніякага моста няма! „Ябланоўка жа плыве”, — казалі бацька з бабуляй, але як тут вывесці назоў ад масткоў, якімі вяскоўцы гналі па за клунямі кароў, авечак „на лоначкі”, пад лес. А ў рэчцы мы купаліся, калі нам было метр дваццаць, калі вады было вышэй кален. Нібыта калісь было больш вады, рэчка шырэйшая. Але калі? Жывыя, здаецца, не помняць.

Пыталася я не раз пра мінулае. Пра мост не казалі, затое ўпарта цвердзілі, што за нашай лоначкай стаяла нямецкая кірха. Помню, калі я ў „падставоўцы” вучылася нямецкай мове, героі падручнікаў хадзілі часта „цур Кірхэ” — здавалася тады, што мае дзяды добра валодалі замежнымі мовамі, бо і „Фатэр”, і „Мутэр” казалі.

Незвычайнае, што ваенныя ўспаміны не займалі ў думках найбольш месца. Магчыма, што кожнага дня хапала праблем, а можа і такой своеасаблівай радасці, таму і не было месца на вяртанне ў прошлае, хаця і знайшліся б і бежанцы, і вярнуўшыеся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF