Ніва № 10 (2652), 11 сакавіка 2007 г.

Небяспечныя могілкі

Міхал МІНЦЭВІЧ

У народзе гавораць, што якое жыццё, такая і смерць, значыць пахаванне, помнік і спачын. Кранае гэта жыхароў гарадоў і вёсак, хаця справы могілак у вёсках выглядаюць крыху інакш. Бывае, што на вясковых могілках хаваюць некаторых жыхароў горада. Адбываецца так, мабыць, па волі памерлага, каб спачыць сярод сваіх, а часам таксама па фінансавых прычынах. Пакуль што на вясковых могілках не трэба плаціць за месца ды і пасля не турбавацца калі магіла будзе відочная.

Аднак і вясковыя могілкі дастаўляюць праблемаў, бо амаль паўсюдна растуць на іх дрэвы, часта стараватыя. Калі магіл густа, тады да такіх дрэў немагчыма пад’ехаць лесапілкай. Векавыя сосны пасля падсечкі каранёў у час капання магіл трацяць стабільнасць і праз некаторы час узнікае неабходнасць іх упарадкавання, высечкі сухіх галін ці і цэлых дрэў. Каб не пашкодзіць надмагілляў гэтакую аперацыю павінна выканаць спецыялізаваная брыгада. Такая работа дарагая і прыходу не заўсёды па кішэні. Здараецца, што з дапамогай прыходзіць мясцовае самакіраванне, аднак не заўсёды, нават тады, калі гэта з’яўляецца гмінным абавязкам. Прыхадскія могілкі ў Орлі зноў становяцца небяспечнымі і для наведвальнікаў, і для намагільных помнікаў. Апошняя высечка сухіх дрэў адбылася тут у 2000 годзе.

Закладка арлянскіх могілак датуецца на канец 18 стагоддзя. Распаложаны яны ў лесе на канцы вуліцы Міцкевіча. У складаны для Царквы час настаяцель Арлянскага прыхода а. мітрат Аляксандр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF