Ніва № 10 (2652), 11 сакавіка 2007 г.

Лямпачка прапаршчыка

Віктар САЗОНАЎ

Як увесь белы свет, ад лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі да дзікуноў яшчэ не знойдзенага ў джунглях Амазонкі індзейскага племя са старадаўняй назвай „Важак энд Компані”, быў перакананы, што электрычную лямпачку прыдумаў Эдысан, савецкія людзі не сумняваліся, што гэтае вынаходніцтва зрабіў Ленін. А калі папраўдзе, то савецкім людзям было ўсё адно хто там і што прыдумаў. Галоўнае, каб тая лямпачка свяціла. Бяда як перагарыць, бо бальшавік усе тавары народнага попыту ператварыў у дэфіцыт. І каб набыць новую лямпачку (няважна, ленінскую ці эдысанаўскую), трэба было абавязкова мець якогась там знаёмага, які ўкрадзе для цябе на сваёй працы той міні-замяняльнік нябеснага свяціла, цалкам бескарысна, усяго за бутэльку разам выпітага чарніла (так называлі пладова-ягаднае віно). У адваротным выпадку, лепш бы вам нарадзіцца ў „Важак энд Компані” і ратавацца ад начной цямрэчы прымітыўным спальваннем джунгляў.

У мяне такі знаёмы быў — сусед Пятровіч, які паміж вечным рамонтам кватэры і пабудовай лецішча сціпла падпрацоўваў прапаршчыкам у адной з вайсковых частак Гродна. Таму, як я парэзаўся пры галенні па прычыне адсутнасці святла, не заставалася нічога лепшага як звярнуцца да яго, бо ў прапаршчыка заўсёды ёсць запасы. І каб іх усе вывалачы з жылой кватэры, дзе яны захоўваюцца, а пасля паспрабаваць пакласці назад, не ўлезла б і дзесятая частка. Як гэтым дзіўным вайскоўцам, якія не ёсць ні салдатамі і ні афіцэрамі, удаецца рабіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF