Ніва № 10 (2652), 11 сакавіка 2007 г.

Беларусы замежжа — гэта унікальны і магутны рэсурс

Ладзік МАЙНІЧ

Пра законапраект „Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”, які рыхтуецца ў нетрах Савета Міністраў Беларусі, гутарка са старшынёй Згуртавання Беларусаў Свету „Бацькаўшчына” Аленай МАКОЎСКАЙ.

Ніва”: — Савет Міністраў Беларусі прыступіў да падрыхтоўкі законапраекта „Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”, пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Беларусі Аляксандр Касінец. Сп. Касінец не агучыў нешта новае: законапраект знаходзіцца ў стадыі перманентнай распрацоўкі пачынаючы з 2001 года. Між тым, міністр заявіў, што афіцыйны Мінск збіраецца аптымізаваць міграцыйныя працэсы ў краіне і ў першую чаргу ставіцца задача стварыць умовы для вяртання на радзіму этнічных беларусаў. Што сабой уяўляе беларуская дыяспара сёння?

Алена Макоўская: — Сёння па за межамі Беларусі пражывае звыш трох мільёнаў нашых суайчыннікаў. Беларуская эміграцыя сама разнастайная па сацыяльных і па ўзроставых паказніках. Было некалькі хваляў эміграцыі, але мы найперш, гаворачы пра масавую, маем на ўвазе пасляваенны перыяд і часы з моманту распаду Савецкага Саюза, калі беларусы атрымалі магчымасць свабодна выязджаць за мяжу(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF