Ніва № 10 (2652), 11 сакавіка 2007 г.

Зацікавіць публіку

Аляксей МАРОЗ

VІІІ Конкурс беларускай гавэнды, які 23 лютага традыцыйна адбыўся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, розніўся ад папярэдніх выпускаў наогул вышэйшым узроўнем расказаў, мультымедыйнай прэзентацыяй на тэму гісторыі мерапрыемства і накірункаў яго развіцця, а таксама сцэнічным афармленнем. Расказчыкі стаялі на сярэдзіне актавай залы побач двух беларускіх гербаў „Пагоня”, а за імі на вялікіх стэндах красаваліся малюнкі. Гербы і беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя колеры стваралі ў зале больш узнёслую і ўрачыстую атмасферу. У гэтым годзе адборачныя туры расказчыкаў праходзілі толькі ў некаторых школах і таму на фінальнае мерапрыемства прыехала крыху менш удзельнікаў, чым у мінулых гадах (больш за 30 чалавек). Шкада, што малое зацікаўленне конкурсам расказчыкаў праявілі белліцэісты (выступілі 2 асобы), бо сярод іх ёсць вучні з акцёрскімі здольнасцямі.

— Задума арганізаваць Конкурс беларускай гавэнды ўзнікла яшчэ ў канцы дзевяностых гадоў, а ўдалося рэалізаваць яе ў 2000 годзе з дапамогай Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь і Гайнаўскага аддзела БГКТ. Паколькі пасля першага конкурсу, у якім прыняло ўдзел 17 вучняў, мы пачулі станоўчыя ацэнкі з боку вучняў і настаўнікаў, рашыліся ладзіць яго ў наступных гадах, — заявіў ініцыятар конкурсу расказчыкаў, настаўнік беларускай мовы Гайнаўскага белліцэя (школа — агульны арганізатар) Ян Карчэўскі, які штогод наглядае за падрыхтоўкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF