Ніва № 10 (2652), 11 сакавіка 2007 г.

Дзед Мароз і фабрыка самагонкі

Ганна КАНДРАЦЮК

— 3 —

Кожны хто хоча пабачыць працяг старога тракту, вядомага ў нас як Царскі гасцінец або Droga Królewska, павінен ступіць на Царскую дарогу. Цяжка паверыць, што гэта тая самая дарога, якая ішла з Бельска ў Пружаны. На беларускім баку, як за часоў панавання Раманавых, пазначаная яна двухгаловым арлом. Эмблему Рускай імперыі сустрэнем на трох мастках, пад якімі ўюцца лясныя ручайкі. Спыняемся ля рэчанькі Перароўніца. Паколькі няма тут інфармацыйнай табліцы, знак-арол можа здорава напалохаць турыстаў з Польшчы.

— Арлоў усіх было чатырнаццаць, — кажа Анна Семакова, — паставілі іх у 1903 годзе, у гонар цара Мікалая ІІ, які з сям’ёй праязджаў гэтай дарогай у Белавежу. Знялі іх у час першай сусветнай вайны.

— А калі зноў тут з’явіліся?

— Нядаўна, — Анна не можа дакладна прыгадаць, — год або два гады назад...

Падказка (глядзі здымак) быццам арлоў паставілі ў гонар Аляксандра ІІІ яшчэ больш можа напалохаць турыстаў з Польшчы. Гэты цар, як вядома, быў заўзятым русіфікатарам.

* * *

Калі мы ехалі асфальтавай шасэ ў Віскулі, зноў пабачылі статак аленяў. У падножжа Козяй гары (вядомай таксама як Віскуліна гара) знаходзіцца калонія барсукоў. Звярок з белай паласой на мордзе, якога ў народнай медыцыне цанілі за сала, апынуўся пад пагрозай знікнення. Зараз ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

— Гэтая калонія была вядомая ўжо за царскіх часоў, — адзначае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF