Ніва № 10 (2652), 11 сакавіка 2007 г.

Прадпрыемства „Бэтэска”

Віктар ШВЕД

Дзеля забеспячэння ўзрастаючых культурна-асветных патрэб беларускага насельніцтва ў Польшчы неабходнасцю станавілася арганізаванне гаспадарчай дзейнасці, з якой даход мог бы быць прызначаны на пашырэнне дзейнасці Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

У сакавіку 1958 года ў Беластоку была створана камісія, якая занялася гаспадарчай дзейнасцю таварыства. Неўзабаве ўзнікла Праўленне прамыслова-гаспадарчага прадпрыемства БГКТ, якое атрымала назву Прамыслова-гаспадарчае прадпрыемства „Бэтэска”. У склад праўлення ўвайшлі: Міхась Баравік (старшыня), Пятро Ластаўка (пазнейшы яго дырэктар), Кастусь Майсеня, Уладзімір Навіцкі, Кастусь Сідаровіч (намеснік старшыні), Юры Туронак, Кастусь Хлябіч і Уладзімір Юзвюк.

За фінансы і гаспадарчую дзейнасць адказнымі былі старшыні ГП БГКТ Уладзімір Станкевіч, а потым Лідзія Бялецкая.

Першапачаткова, у палове 1958 года, праўленне засяродзіла сваю ўвагу на Прамыслова-гаспадарчым прадпрыемстве „Бэтэска” ў Варшаве, якое мела сваю сядзібу па вуліцы Шваляжэраў 1 і якога дырэктарам быў Пятро Ластаўка. Праца была даволі складаная па прычыне шматгаліновай вытворчасці:

— на замежнай сыравіне вырабляліся высакаякасныя эсенцыі да газіраваных напіткаў і цукерачных вырабаў, пасты і канцэнтраты,

— разнародныя пластмасавыя вырабы на ўнутраны і замежны рынак, між іншым, лінолеум, цырата, цёмныя акуляры, жаночыя туалетныя наборы, непрамакальныя плашчы,

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF