Ніва № 10 (2652), 11 сакавіка 2007 г.

Мікола Краўчук з Патокі

Міра ЛУКША

Мікола Краўчук пісаў вершы. З Патокі. Дагэтуль памятае шмат іх на памяць, асабліва той доўгі, сатырычны „Я жаніўся ў дваццаць лет”. Сам ён 1932 года нараджэння. Цяпер разам з жонкай Зояй жывуць у Беластоку, але як і тады, калі муж напісаў гэты жартаўлівы вершык і апублікавалі яго ў „Ніве” — злавалася. Бо няпраўда ў ім, калі гаварыць пра аўтара, адно прыём такі паэтычны — спадарыня Зоя спецыялістка па дакладных прадметах, а там не можа быць хлусні, хай і рамантычна-паэтычнай. А абое Краўчукі — настаўнікі, ужо пенсіянеры...

— А ці зноў пісаць не захочацца? — пытаюся ў спадара Міколы, які гартае ніўскі фотаальбом з пяцідзесяцігоддзя. Там надрукаваны ягоны верш пра вёску. Паявіўся Краўчук у рэдакцыі пасля юбілею, ужо не той гонкі хлопец з ці не італьянскай красой. І распытвае пра тых, каго часам і не пазнаў, а хто для „Нівы” рабіў, а раней разам з ім у педліцэі вучыўся. І нячорная ўжо Ніна Бручко. Праўда, стала пісаць яна ў „Ніву” ў свае спелыя гады (калісьці доўгі час вяла рубрыку сардэчных парад). От, хтосьці павінен паявіцца, крануць штосьці ў душы, паддаць ахвоты... І словы зноў паліюцца... Пытаецца спадар Мікола і пра Целушэцкага — і ён жа таксама быў настаўнікам спярша. Нядаўна бачыліся ў царкве ў Гайнаўцы, пасля паразмаўлялі. Ёсць аб чым. А Ёзіка Навіцкага ведаеце? Вашу маму вучыў? А мы разам з ім былі на беларускай філалогіі, — успамінаецца Міколу. — Ён дайшоў на апошні курс, бо меў перапынак. А які быў той (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF