Ніва № 10 (2652), 11 сакавіка 2007 г.

Які нам герой Сувораў!

Алена МАКОЎСКАЯ

МГА „Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»” распачало грамадскую кампанію супраць будаўніцтва на беларускай зямлі храма-помніка ў гонар Аляксандра Суворава.

Як стала вядома, будаўніцтва ўжо распачатае ў г. Кобрыне пры падтрымцы Расійскай Праваслаўнай царквы. Ідэя прысвяціць царкву расійскаму палкаводцу ўзнікла ў мясцовых святароў. Спадчына Суворава (бо гэтыя землі разам з прыгоннымі былі падораны Сувораву Кацярынай ІІ за ўдала праведзеную карную аперацыю на тэрыторыі Кобрыншчыны) культывуецца ў Кобрыне яшчэ з савецкіх часоў. У Кобрыне працуе музей Суворава, ёсць парк імя Суворава, а на ўездзе ў горад з боку Брэста стаіць помнік расійскаму ваеннаму. Жыхары Кобрына прызвычаіліся да такога суседства і нават не задумваюцца, што ж такога „выдатнага” і „пазітыўнага” зрабіў Сувораў для Беларусі, чаму яго памяць тут так шануецца... Вялікую ролю ў гэтым гістарычным бяспамяцтве адыгрываюць доўгія гады дэнацыяналізацыі, чаму спрыяе і сучасная ідэалогія беларускай дзяржавы.

Але для тых, хто ведае гісторыю, ацэнка дзеянняў расійскага палкаводца на беларускай зямлі адназначная: Сувораў захопнік і кат. Менавіта пад яго кіраўніцтвам надзвычай жорстка падаўляліся вызвольныя паўстанні нашага народа ў канцы XVIII ст., здзяйсняліся злачынствы супраць мірнага насельніцтва. Сувораў прыйшоў на нашу зямлю не сады садзіць, не шпіталі і школы будаваць. Ён прыйшоў з карнай місіяй. Ён на штыках прынёс (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF