Ніва № 10 (2652), 11 сакавіка 2007 г.

Перамагчы стыхію і свае слабасці

Размова з вядомым падарожнікам і палярнікам Маркам КАМІНСКІМ, які па сямейных сувязях час ад часу наведвае Гайнаўшчыну (размова адбылася ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна „Чарлёнка” Фонду „Царкоўная музыка”).

За адзін год удалося Вам без вонкавай дапамогі здабыць два полюсы Зямлі. Ці гэта было толькі змаганне са стыхіяй, ці таксама са сваімі слабасцямі?

— Мне самым важным было спраўдзіць, ці людская істота ў адным годзе можа дайсці на два полюсы Зямлі. Гэты праект паказаўся мне вельмі прывабным. Дзякуючы паходу да двух полюсаў здабыў я вялікі вопыт. Нялёгкая дарога была таксама змаганнем з уласнымі слабасцямі, перамаганнем унутранага страху і прывычкі да выгаднага жыцця. У час такога падарожжа трэба было многа даць з сябе, а ўзнагародай было прабыванне сярод нязмененай людзьмі натуры, што пакідае вельмі багаты капітал на ўсё жыццё.

Вы адправіліся на Паўднёвы полюс з хлопцам-інвалідам Янам Мэляй. Што Вас падштурхнула да гэтага падарожжа?

— Ясек Мэля моцна пацярпеў ад паражэння электратокам высокага напружання, страціў руку і нагу. Ён быў вымушаны жыць як чалавек другой катэгорыі. Пратэз, які ён атрымаў, быў горшы ад музейных пратэзаў з канцлагера Аўшвіц-Біркенаў. Мне хацелася даць хлопцу магчымасць вярнуцца ў нармальнае жыццё з лепшым пратэзам і я рашыў падзяліцца з Ясем сваім вопытам у час складанага падарожжа. Мы паказалі іншым людзям, што найважнейшая ў жыцці галава, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF