Ніва № 9 (2651), 4 сакавіка 2007 г.

Пасябравалі з замежнымі суседзямі

Аляксей МАРОЗ

Сустрэча вучняў Сярэдняй школы н р 9 з Брэста і Комплексу школ н р 3 у Гайнаўцы, якая 10 і 11 лютага адбылася на Гайнаўшчыне, была рэалізаваная ў рамках праекта „Супольна непрацёртым шляхам — культурны абмен і інтэграцыя моладзі” і выклікала вялікае зацікаўленне сярод гайнаўскіх вучняў. Доўга і старанна рыхтаваліся яны да прыёму равеснікаў з Беларусі, бо спадзяюцца трапіць у лік моладзі, якая ў рамках згаданага праекта будзе выязджаць у Беларусь і Украіну. Сустрэча была для вучняў добрай нагодай пагаварыць пра штодзённыя і больш сур’ёзныя справы. Якраз мае маладыя суразмоўцы з Беларусі аказаліся бывалымі ў Польшчы і заходніх краінах Еўропы. Наведаўшы раней Нямеччыну ці Бельгію, выпрацавалі яны свой погляд наконт многіх жыццёвых патрабаванняў, часам і крытычны. Хочуць падарожнічаць па свеце і адначасна не забываць сваю Радзіму — Беларусь — і ў будучыні працаваць для яе дабра.

Невыпадкова сярод брэсцкай моладзі былі дзяўчаты, якія ад многіх гадоў вучацца народным беларускім і замежным танцам. Паказвалі яны ўжо прыгажосць беларускіх танцаў перад нямецкай і бельгійскай публікай, выступалі ў Польшчы і на Кіпры. У час рэалізацыі праекта, падтрыманага Еўрапейскім фондам рэгіянальнага развіцця, будуць яны выступаць з народнымі танцамі перад сябрамі з Гайнаўкі і Львова, паколькі супрацоўніцтва будзе наладжана на ўзроўні трох краін. Танцавальны майстар-клас у Гайнаўскім доме культуры быў падрыхтоўкай да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF